Вторник, 09 Июнь 2015 00:28

Сустрэча землякоў

Алёна ДРАЗДОЎСКАЯ
Рубрика
Сустрэча землякоў Фота Алёны ДРАЗДОЎСКАЙ

Штогод у чэрвені ў невялікую вёсачку Леванова Барысаўскага раёна з’язджаюцца людзі, імёны якіх вядомыя далёка за межамі Барысаўшчыны. Дзеячы рэспубліканскіх органаў кіравання, таленавітыя настаўнікі, паэты, індывідуальныя прадпрымальнікі і проста ўсе, хто колісь пакінуў гэтыя мясціны, прыязджаюць сюды, каб сустрэцца з маладосцю.

З вуліц Лугавой, Паўднёвай, Зарэчнай, Набярэжнай, Школьнай пачынаўся іх шлях у дарослае жыццё. Вось і сёлета на малой радзіме сабраліся былыя суседзі, аднакласнікі, знаёмыя — адным словам, землякі. Завітала ў сваю родную вёску і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. Цэнтрам свята па традыцыі стала бібліятэкамузей народнай творчасці і побыту вёскі Леванова. Дворык яе ператварыўся ў стылізаваную пляцоўку беларускай народнай культуры — “этнаграфічную паляну” з экспанатамі музея. Паводле слоў вядучага метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева Алены Капыток, свята “Вечар сустрэчы землякоў” праходзіць ужо пяты раз.

— У кожнай вёскі свая традыцыя, у Леванова — таксама. Гэта сустрэча, на якую збіраюцца людзі з усіх куткоў Беларусі, нават з Расіі, — кажа Алена Капыток. – А першае свята адбылося 18 чэрвеня 2011 года. Арганізатары вельмі хваляваліся: ці прыедуць землякі? Прыехалі! І пры гэтым — больш за 200 чалавек. Такія сустрэчы вырашылі зрабіць традыцыйнымі. Кожны год яшчэ і новае прысвячэнне. Сёлета адзначаецца 130-годдзе вёсак Леванова і суседняй Шобікі. І таму ў гэтым годзе “Вечар сустрэчы землякоў” было вырашана прысвяціць знакамітым людзям, якія ўславілі родную зямлю на ўзроўні краіны, тым, хто доўгія гады добрасумленна працаваў у вёсцы, чыя дзейнасць пакінула добры след у яе гісторыі.

Ганарацца жыхары Леванова славутай зямлячкай — міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч, якая, нягледзячы на шчыльны рабочы графік, амаль кожны год завітвае на гэтае свята.

— Заўсёды, калі пад’язджаю да Леванова, разумею, што лепшых месцаў у свеце не ведаю. Тут самыя прыгожыя вуліцы, самыя прыгожыя дамы, самыя добрыя людзі. А ўсведамленне ўсяго гэтага прыходзіць, калі дасягаеш сталага ўзросту, — зазначае Лілія Станіславаўна. — Не першы год свята сустрэчы землякоў збірае нас у роднай вёсцы. Вельмі прыемна, што і сёлета на малую радзіму прыехала так шмат людзей, каб сустрэцца і адзначыць прыгожы юбілей роднай вёскі. Гэта значыць, што мы трымаемся за зямлю, не забываем свае карані. І гэта вельмі важна. Сацыяльная палітыка нашай дзяржавы накіравана на падтрымку кожнага грамадзяніна.

І вось гэтае свята, і бібліятэка-музей народнай творчасці і побыту вёскі Леванова — частачка вялікай працы па ўмацаванню духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства. У сэрцы кожнага няхай будзе наш родны кут, няхай нашы дзеці, нашы ўнукі, праўнукі прыязджаюць сюды — у вёску Леванова! Не забывайце свой родны кут, нягледзячы на тое што імклівы час кожнага разводзіць па сваіх шляхах, але галоўная сцяжына ў жыцці пачынаецца з дзяцінства.

Лілія Ананіч прыехала з Падзякай міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь — дырэктару Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева Галіне Слесарэнка і бібліятэкару сельскай бібліятэкі-музея народнай творчасці і побыту вёскі Леванова Марыі Несцяровіч за значны асабісты ўклад у захаванне духоўна-гістарычнай спадчыны, плённую працу на ніве беларускага асветніцтва. Сапраўдным падарункам у гэты дзень стала прэзентацыя ўнікальнай і, пэўна, самай дарагой для леваноўцаў кнігі з сімвалічнай назвай “Землякі”. Што цікава, падрыхтоўка гэтай кнігі падштурхнула да ідэі стварэння новай серыі “Малая радзіма”, прысвечанай розным рэгіёнам Беларусі.

— Гэтую працу мы пачалі яшчэ ў студзені мінулага года, і вось на свяце адбылася прэзентацыя кнігі “Землякі”, — распавядае Галіна Слесарэнка. — Тут сабраны ўспаміны прадстаўнікоў 28 сямейных дынастый з вёсак Леванова, Шобікі, Паднеўка, — радаводы, фотаздымкі, успаміны аб сваіх земляках і аб сваёй зямлі. У кнізе і падрабязнасці жыцця людзей, і гістарычныя падзеі, якія ім давялося перажыць. Ёсць інфармацыя пра гісторыю Барысаўскага раёна, матэрыялы аб храмах мядоцкага краю. Над кнігай працавалі ў тым ліку і гісторыкі, краязнаўцы нашай бібліятэкі. Гэта першая кніга ў серыі “Малая радзіма”. Добрую традыцыю распачалі на свяце прадстаўнікі Мётчанскага сельсавета: падарылі бібліятэцы-музею дрэва, з пажаданнем, каб пасля кожнай сустрэчы землякоў у дворыку з’яўлялася новае.

Прочитано 777 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)
« Июнь 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    
Система «Расчёт»

Прием частных объявлений в газету «Мінская праўда» с домашнего телефона 166. Стоимость включается в плату за телефон.

Отправьте эсэмэску в областную газету «Мінская праўда» на «горячий телефон» (8-044) 551-02-59 (Velcom). Поделитесь с нами чем-то интересным, что вы заметили вокруг себя, что вас взволновало и достойно внимания СМИ.